Навагодні ранішнік "У гасцях у Снежнай каралевы"

31.12.2020
29.12.2020 у дашкольнай установе прайшоў навагодні ранішнік "У гасцях у Снежнай каралевы". Дзеці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і былі вельмі задаволены. Калектыў ДУА "Налібоцкі дзіцячы сад" віншуе ўсіх з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі. Жадае ўсім моцнага здароўя, навагодніх цудаў і здзяйснення самых неверагодных планаў.