Организация образовательного процесса в летний период

Рекомендации медицинских работников по оздоровлению детей в летний период

02.06.2023

№1 Рекомендации медицинских работников

на летний оздоровительный период по оздоровлению детей

  • Пребывание в загородной зоне
  • Закаливание

- максимальное пребывание на свежем воздухе;

- ходьба босиком

- водные процедуры

  • Употребление в пищу свежих овощей и фруктов
  • Одежда из натуральных тканей
  • Гармония в семье

№2 Рекомендации медицинских работников

на летне-оздоровительный период по оздоровлению детей

с бронхиальной астмой и часто болеющих

  • Оздоровление детей в санаториях, профилакториях, на море, в отделениях реабилитации.
  • Исключить из окружения ребенка аллергены: лекарственные, пищевые, бытовые (цветение трав, деревьев)
  • Рациональное сбалансированное питание с учётом белков,  жиров, углеводов, витаминов с минералами, большое количество свежих овощей, фруктов, кисломолочных продуктов с биодобавками.
  • Закаливание естественными факторами (солнце, воздух, вода – прилагаются рекомендации по возрастным особенностям).
  • Вести здоровый образ жизни с двигательной активностью и прогулками в сосновом лесу.
  • Рекомендуется приложение: «Учим дышать свой нос», «Перечень дыхательной гимнастики для ЧБ детей и болеющих БА».
  • Лечебно – профилактическое лечение - санация полости рта, личная гигиена, отвары трав  -витаминно-укрепляющий сбор.

№ 3 Рекомендации медицинских работников

на летний оздоровительный период по оздоровлению детей

с функциональными отклонениями

в сердечно-сосудистой системе

  • Оздоровление детей в санаториях, профилакториях, в отделениях реабилитации соответствующего профиля.
  • Рациональное сбалансированное питание, употребление витаминов и минералов, большого количества свежих овощей, фруктов особенно обогащенных калием, кисло – молочных продуктов с биодабавками.
  • Закаливание естественными природными факторами (солнце, воздух, вода - прилагаются рекомендации по возрастным особенностям). Плавание в реке, море, бассейне (не допускается перегрузок).
  • Вести здоровый образ жизни. Гулять в лесу. Соблюдать личную гигиену.
  • Лечебно – профилактические рекомендации: санация полости рта, санация хронических очагов инфекции, ЭКГ 1р. в год, при необходимости посетить ревматолога. Принимать препараты, назначенные участковым врачом или ревматологом.

 № 4 Рекомендации медицинских работников

на летний оздоровительный период по оздоровлению детей

с нарушением осанки.

  • Оздоровление детей в санаториях, профилакториях, в отделениях реабилитации, на море, в  оздоровительных центрах
  • Рациональное сбалансированное питание по белкам, жирам и углеводам, употребление витаминов и минералов, большого количества свежих овощей, фруктов, кисло - молочных продуктов с биодобавками.
  • Закаливание естественными факторами (солнце, воздух, вода – прилагаются рекомендации по возрастным особенностям), плавание в реке, море, бассейне.
  • Вести здоровый образ жизни с двигательной активностью и прогулками лесу.
  • Лечебно – профилактические рекомендации: сон на жёсткой постели, ребёнок должен сидеть за мебелью строго соответствующей его росту, выполнять физические упражнения для формирования правильной осанки (прилагаются), принимать витамины.

№ 5 Рекомендации медицинских работников

на летний оздоровительный период по оздоровлению детей

с нарушением функции почек

  • Оздоровление детей в санаториях, профилакториях, в отделениях реабилитации.
  • Исключить из питания детей: соль, кислое, острое, копчености, консерванты, продукты с красителями и добавками.
  • Закаливание естественными факторами (солнце, воздух, вода – прилагаются рекомендации по возрастным особенностям).
  • Вести здоровый образ жизни с двигательной активностью, прогулками в лесу.
  • Лечебно – профилактические рекомендации: санация полости рта, личная гигиена, витамины с минералами, сборы трав – витаминно-укрепляющий, при заболеваниях почек и мочевыводящих путей.

 № 6 Рекомендации медицинских работников

на летний оздоровительный период по оздоровлению детей

с положительной туберкулиновой пробой

  • Оздоровление детей в санаториях, профилакториях,  в отделениях реабилитации, на море.
  • Рациональное сбалансированное питание богатое белками, большое количество свежих овощей в виде салатов, фруктов, кисломолочных продуктов с биодобавками.
  • Закаливание естественными факторами (солнце, воздух, вода – прилагаются рекомендации по возрастным особенностям).
  • Вести здоровый образ жизни с двигательной активностью и прогулками в сосновом лесу.
  • Рекомендуется приложение: «Учим дышать свой нос», «Перечень дыхательной гимнастики».
  • Лечебно – профилактическое лечение - санация полости рта, личная гигиена, отвары трав  -витаминно-укрепляющий сбор.
свернуть

Арганізацыя дзіцячай творчасці летам

04.06.2021

Арганізацыя дзіцячай творчасці летам

04.06.2021

 У летні перыяд выхавальнікі дашкольнай адукацыі працягваюць работу з дзецьмі па фарміраванні канструктарскіх здольнасцяў. Дзецям прапануюць настольныя будаўнічыя наборы, канструктары, адпаведныя ўзросту, займальныя гульні-галаваломкі, дыдактычныя дапаможнікі (па плоскаснаму мадэляванню, наборы чарцяжоў з рознымі канструктарскімі задачамі і інш.). Зручней арганізоўваць дадзеную дзейнасць на верандах, каб пазбегнуць страту дробных дэталяў і частак.

 Асноўная ўвага надаецца арганізацыі самай характэрнай дзіцячай дзейнасці ў летні перыяд — будаўніцтва з пяску. У працэсе дадзенай працы развіваюцца творчыя, даследчыя, канструктыўныя здольнасці хлопчыкаў і дзяўчынак, уяўленне, эстэтычны густ. Дашкольнікі вучацца ўменню дзейнічаць разам, у іх фарміруюцца навыкі самастойнай дзейнасці, гуманныя пачуцці і станоўчыя ўзаемаадносіны адзін з адным. І нарэшце, тут вялікія магчымасці ў фарміраванні ў дашкольнікаў імкнення да самавыяўлення, узаеманавучання  і самакіраванні, а гэта ў сваю чаргу спрыяе актывізацыі дзіцячай сацыяльнай мэтанакіраванай дзейнасці.

Каб даць дзіцячай дзейнасці правільны  кірунак, педагогі ўзбагачаюць іх вопыт рознымі ведамі, уражаннямі, ўменнямі. Для гэтага выкарыстоўваюцца вядомыя метады (назіранне, экскурсіі, чытанне мастацкіх твораў, гутаркі аб убачаным, разглядванне  ілюстрацый, прагляд ілюстрацый і інш.), што дае магчымасць пазнаёміць дзяцей з рознымі відамі архітэктуры, асаблівасцямі збудаванняў, ўзбагаціць іх уяўленне аб розных відах транспарту, аб людзях розных прафесій і г. д.

 Арганізуючы працу, педагогі часта самі ўключаюцца ў будаўніцтва; тлумачаць, паказваюць прыёмы работы з матэрыялам, дапамагаюць дзецям развіваць сюжэты гульняў. Развіццю цікавасці да будаўніцтва спрыяе прыцягненне дзяцей да падрыхтоўкі  розных вырабаў для абыгрывання пабудоў.

 Выхавальнікі дашкольнай адукацыі імкнуцца ўжываць у працы такія прыёмы, якія спрыяюць развіццю ў дзяцей вынаходлівасці, імкнення да творчага пошуку. Напрыклад, «Што трэба зрабіць, каб зайка змясціўся ў тваёй хатцы?», — пытаюцца ў малога. «Здагадайцеся, як з горкі зрабіць мост?» — пытанне да дзяцей сярэдняй групы. «Прыдумайце, як з дапамогай шланга правесці вадаправод, каб наліць вады ў гэты басейн. Што трэба зрабіць, каб умацаваць гэтыя часткі пабудоў?» (уторкнуць паміж імі палачкі-стрыжні) пытанні да дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

 У працэсе будаўніцтва педагогі імкнуцца мэтанакіравана фарміраваць у дзяцей навыкі зносін. У групах малодшага дашкольнага ўзросту дзяцей працягваюць вучыць дзеянням з пяском, уменню выказваць свае думкі і жаданні, што спрыяе развіццю навыкаў зносін: «Запрасі пагуляць! Падзякавалі за дапамогу!» Выхавальнікі стымулююць жаданне малых ўдзельнічаць у сумесных гульнях, даюць магчымасць адчуваць радасць ад сумесных дзеянняў (напрыклад: «Ходзяць адзін да аднаго ў госці з лялькамі, частуюць іх «пернікамі», «пірожнымі» з пяску»).

 Выхавальнікі дашкольнай адукацыі пастаянна заахвочваюць калектыўнае будаўніцтва: «Як дружна вы працуеце! Які прыгожы горад пабудавалі! Добра было б захаваць пабудову, а сёння ўвечары працягнуць працу, зрабіць сажалку, пляж, пасадзіць парк». Такія прапановы служаць для дзяцей праграмай стварэння, вучаць беражліва ставіцца да вынікаў агульнай працы.

 У дзяцей павінны быць сфарміраваны навыкі сумеснага будаўніцтва. Каб дзеці аб'ядналіся ў вялікія падгрупы, пабудовы мелі цікавы змест і разнастайнасць у адпаведнасці з іх ўменнямі і ўяўленнямі, неабходна сумеснае абмеркаванне працы, таму выхавальнікі падахвочваюць, накіроўваюць дзяцей спачатку да прагаворвання  дзейнасці, затым да яе планавання. Важная выхаваўчая задача ў працэсе будаўніцтва ў старэйшым дашкольным узросце заключаецца  ў тым, каб даць магчымасць зацвердзіцца кожнаму дзіцяці ў тым, што ён можа стаць лідарам.

 Педагогі не дапускаюць, калі дзеці бязмэтна корпаюцца ў пяску, сумуючы пры гэтым, калі ад суму развіваюцца гульні з адмоўным зместам (кідаюцца адзін у аднаго пяском, валяюцца, закопваюцца і інш.). Выхавальнікі імкнуцца арганізаваць дзейнасць дзяцей так, каб у пяску кіпела актыўнае дзіцячае  жыццё, цікавае і змястоўнае.

Тэматыка пабудоў з пяску пераклікаецца з тэматыкай заняткаў па канструяванні з будаўнічага матэрыялу і канструктараў, што дае магчымасць навучыць  будаваць збудаванні, выконваючы іх з розных матэрыялаў.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі падахвочваюць дзяцей да гульні з пабудовай, пры неабходнасці падказваюць сюжэты, дапамагаюць іх развіваць.

 Дзяцей старэйшай групы вучаць будаваць з пяску больш складаныя і буйныя пабудовы. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі тлумачаць, як выразаць з дапамогай лапатак  з утрамбаванай кучы дамы, караблі, машыны, цягнікі, прадметы мэблі і г. д. У дзяцей пры гэтым развіваецца ўменне арганізоўваць прастору, прадбачыць памер і форму будучага збудавання.

 Дзеці  прыстасоўваюць для фармоўкі самыя розныя матэрыялы. Буйныя формы майструюць з дапамогай драўляных рамак, полых кубоў,  адрэзкаў пластмасавых труб вялікага дыяметра (у дадзеным выпадку форма не пераварочваецца, а здымаецца, падымаецца ўверх).

 Дзеці будуюць высокія дамы, палацы, церамы, тэатры, ракетадромы, пракладваюць чыгуначныя дарогі, будуюць басейны, азёры. Пры гэтым шчодра ўпрыгожваюць пабудовы рознымі матэрыяламі і дэталямі. У працэсе будаўніцтва дзеці спалучаюць розныя спосабы працы з пяском.

Педагогі падахвочваюць дзяцей будаваць па розных тэмах (порт, дзіцячы сад, мікрараён і інш.), па знаёмых казках (напрыклад, «Царэўна-жаба», «Заячая хатка», «Снежная каралева» і інш.) і разыгрываць казачныя сюжэты. Дзецям прапануюць у якасці узораў для будаўніцтва фотаздымкі, малюнкі з выявамі розных збудаванняў.

 Ажыццяўляючы навучанне дзяцей, педагогі ўсе больш абапіраюцца на іх вопыт, веды, уменні, імкнуцца развіваць у дзяцей кемлівасць, фантазію, творчасць. Такім чынам, дзейнічаючы, эксперыментуючы з пяском і вадой, дашкольнікі пачуццёвым шляхам, спазнаюць іх якасці, а выхавальнікі пашыраюць паняцці дзяцей, іх вопыт, фарміруюць ўменні, выхоўваюць.

 

 

свернуть

Арганізацыя летніх прагулак

04.06.2021

Арганізацыя летніх прагулак

04.06.2021

Арганізацыя назіранняў за нежывой прыродай.

Назіранне за зменамі надвор'я.

Старэйшыя дашкольнікі працягваюць ўзбагачаць і замацоўваць свой слоўнік «надвор’я». Трэба імкнуцца да таго, каб яны дакладна апісвалі надвор'е, больш актыўна выкарыстоўваючы ў сваім маўленні  эпітэты, вобразныя выразы.

Летні слоўнік: горача — жара — гарачыня — спякотны дзень — моцна пячэ сонца — горача, як у печцы.

Летні дожджык — чым ён адрозніваецца ад вясновага дажджу, асенняга? Чаму часам летні дожджык называецца грыбным?

 Летняе неба: якога яно колеру? Часам яно ярка-блакітнае, а часам гэты блакіт здаецца пабляклым, выцвілым. З-за чаго? Можа, ад яркага і гарачага летняга сонца выцвела неба, як выліньвае тканіна?

Аблокі: дзецям заўсёды цікава пафантазіраваць аб форме аблокаў, знайсці ёй аналагі ў свеце жывёл або раслін. Трэба заахвочваць цікавыя дзіцячыя выказванні і вобразныя выразы, якія яны ўжываюць у сваім маўленні. І зноў жа лагічна задацца пытаннем: а чаму так горача летам, а зімой, наадварот, холадна? Гэтае пытанне будзе пераклікацца з назіраннямі за працягласцю дня летам.

Назіранне за працягласцю дня летам.

А чаму, на самай справе, летам так позна цямнее. Мы ўжо кладзёмся спаць, а за акном не так ужо і цёмна? А чаму зімой, калі мы яшчэ толькі ідзем з садка, ужо цемра на вуліцы і гараць усе ліхтары? Старэйшым дашкольнікам ўжо цалкам можна растлумачыць, што і гарачае надвор'е, і доўгі дзень летам звязаныя з тым, што цяпер наша планета атрымлівае больш сонечнага святла і цяпла.

Назіранне за дажджом.

Старэйшым дашкольнікам ўжо можна растлумачыць: чаму ідзе дождж? Як атрымліваюцца хмары? А чаму грыміць гром і бліскае маланка? Адказваючы на пытанні, можна ненадакучліва навучыць дзяцей правілам бяспечных паводзін у час навальніцы.

Назіранне за зямлёй, за глебай

Глеба раслінам — дрэвам, хмызнякам, траве і кветкам — неабходная, таму што менавіта з яе ўсе яны атрымліваюць сваю ежу — вільгаць і пажыўныя рэчывы. А што адбудзецца з глебай, калі будзе вельмі горача і суха? Як гэта паўплывае на расліны? Якой становіцца глеба, калі ідзе дождж або мы паліваем яе з палівачкі? Навошта трэба рыхліць глебу? Хто, акрамя чалавека, рыхліць  яе?

Арганізацыя назіранняў за жывой прыродай

Назіранне за раслінамі.

Мы ўспамінаем з дзецьмі, што велізарнае царства раслін дзеліцца на тры дзяржавы: дзяржава дрэў, дзяржава кустоў, дзяржава траў і кветак. На ўчастку або падчас экскурсіі ў парк або лес можна добра разгледзець адметныя прыкметы прадстаўнікоў кожнай дзяржавы, успомніць назвы некаторых раслін.

Дзеці даведаюцца або паўтараюць, што ўмовы, неабходныя для росту раслін — гэта сонечнае святло, вада, цяпло. Можна правесці доследы, якія ілюструюць гэта становішча.

Вясной дзеці мелі магчымасць назіраць за тым, як ажывае і прачынаецца расліна пасля зімовага сну, як распускаюцца пупышкі, з'яўляюцца першыя трава і кветкі. Цяпер яны бачаць, як квітнеюць расліны, і пасля цвіцення ўтвараюцца іх плады і насенне. Дзеці могуць самі пераканацца, наколькі разнастайнае насенне розных раслін.

Мэтазгодна пагуляць з дзецьмі ў гульню «Чаму яны так называюцца?». Гэта дазволіць ім лягчэй арыентавацца ў свеце раслін, развіваць  маўленне  і ўзбагачаць яго вобразнымі выразамі.

Назіранне за птушкамі.

Назіранне за звычкамі розных птушак дасць многае дапытліваму розуму дзіцяці.

Ёсць такая прыкмета: калі ластаўкі лётаюць нізка — значыць, быць дажджу. А чаму? Аказваецца, ёсць простае тлумачэнне. Перад дажджом  паветра насычаецца вільгаццю, становіцца цяжкім. Насякомыя — асноўная ежа ластавак – апускаюцца ніжэй, да зямлі. Вось і даводзіцца ластаўкам здабываць сабе пажытак, апускаючыся да зямлі разам з насякомымі.

Цікава таксама паглядзець, як птушкі выкормліваюць сваіх птушанят. Саміх птушанятак дзеці, вядома, не ўбачаць — бо гнёзды размешчаны досыць высока. Але затое яны змогуць паназіраць за дарослымі птушкамі, якія  пастаянна сноўдаюць каля гнязда і прыносяць корм сваім птушанятам.

Назіранне за насякомымі

Дзецям цікава будзе назіраць, як матылі смокчуць нектар з кветак сваім доўгім хабатком, нібы праз саломінку. У матылькоў вельмі прыгожы ўзор на крылцах — адзін з самых прыгожых сярод створаных прыродай. Але хапаць матылькоў за крылцы нельга, таму што  яны пакрытыя далікатным пылком, які лёгка сцерці, а  матылёк пасля гэтага не зможа лятаць.

Можна растлумачыць дзецям, што матылі адкладаюць яечкі, з гэтых яечкаў потым вылупляюцца гусеніцы, якія ядуць лісце раслін. Пазней гусеніцы апутваюць сябе ніткай, якая выдзяляецца з брушка, і ператвараюцца ў кукалак, а ўжо з кукалак  зноў з'яўляюцца матылькі.

Назіраючы за жукамі, дапамажыце дзецям знайсці агульнае ў іх будове: 6 лапак і 4 крылы.

Арганізацыя летніх вопытаў.

Доследы з вадой.

Цікавыя для дзяцей вопыты з растварэннем фарбаў у вадзе. Яны бачаць, што чым больш фарбы дадаецца ў ваду, тым больш інтэнсіўным становіцца яе колер. А даданне да ўжо наяўнага раствору фарбы іншага колеру дае нечаканыя адценні, якім дзеці будуць з задавальненнем прыдумваць назвы.

Эксперыментуючы з вадой, дзеці пераконваюцца ў тым, што вада не мае ўласнай формы, а набывае форму той пасудзіны, у якую наліта.

Старэйшыя дашкольнікі могуць эксперыментаваць з мерным кубачкам, параўноўваючы аб'ём розных сасудаў. Гэта стане для адных добрым замацаваннем тэмы «Вымярэнне з дапамогай умоўнай меркі», а для іншых — прапедэўтыкай падобных вымярэнняў.

Доследы з пяском.

Адна з асноўных уласцівасцяў сухога пяску — сыпучасць. Ён таксама не мае сваёй уласнай формы: форма змяняецца з кожнай новай пасудзінай, у якую яго змяшчаюць. А што будзе, калі пясок намачыць? Тады ён перастане быць сыпучым. З вільготнага пяску можна ляпіць кулічы, ствараць розныя фігуркі з дапамогай пясочных формачак.

Лета ў народным календары.

Старэйшым дашкольнікам будзе вельмі карысна азнаёміцца са старадаўнімі народнымі назвамі летніх месяцаў, вельмі дакладнымі з пункту гледжання прыродных зменаў.

Напрыклад чэрвень у народным календары носіць імя крэсец. «Крэс» азначае нябесны агонь, гарачае летняе сонца. Назва “чэрвень” азначае чырвоны, прыгожы,   яркасць і прыгажосць цвіцення.

Ліпень за сваю прыгажосць, спякоту, дабрабыт  атрымаў у народзе некалькі назваў сеназарнік, жарпік, ліпец.

 Жнівень — па-руску зарнічнік. Такая назва дадзена яму за яркія, але ўжо прахалодныя зоры, бліскучыя ад халодных рос.

 

 

свернуть